Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Чын Чын Чэнэл»
Рашэнне было прынята Міністэрствам унутраных спраў 16 чэрвеня.
Акцёры Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч
Па версіі ведамства, дачыненне да праекта маюць Дзмітрый Есяневіч, Міхаіл Зуй, Сяргей Навіцкі, Андрэй Кашперскі, Дзяніс Сарока, Нэла Агрэніч, Алена Зуй-Вайцяхоўская.
«Чын Чын Чэнэл» — сатырычны праект, у якім аўтары ў камедыйнай і абсурднай форме паказваюць рэаліі беларускіх чыноўнікаў.
Акрамя таго, суд Глускага раёна прыняў рашэнне прызнаць «экстрэмісцкімі матэрыяламі» фэйсбук-старонку дырэктаркі «Нашай Нівы» Насты Роўды.
Таксама Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкімі матэрыялаў папоўнілі старонкі ў фэйсбуку журналісткі Ганны Любаковай, юрысткі Ганны Маціеўскай, пісьменніцы і праваабаронцы Югасі Каляды, выданняў «Позірк» і «Эй, Варшава».
Чытайце таксама:
«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — праект «Belarusiana»
Спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» Беларусі папоўніўся яшчэ трыма праектамі