Вызначылі дату, калі паляўнічыя разыграюць права застрэліць першых з 35 мядзведзяў
У Беларусі вызначылі дату першага розыгрышу права на паляванне на мядзведзя ў 2026 годзе. Ён адбудзецца 30 чэрвеня ў першай палове дня, а прыём заявак на ўдзел завершыцца 29 чэрвеня ў 13:00.
Фота: Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў
Сезон палявання на мядзведзя ў краіне будзе праходзіць з 1 ліпеня па 31 снежня 2026 года. Паляванне дазволена з засады або з падыходу з выкарыстаннем наразной зброі, гладкаствольнай зброі калібрам не менш за 16‑ы, а таксама паляўнічых сабак.
Паводле даных Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, у паляўнічых гаспадарках, дзе дазволена рэгуляванне колькасці мядзведзя, у 2026 годзе налічылі 445 асобін. Выдзеліць для палявання запланавана 35 звяроў. Мядзведзь у Беларусі мае статус бінарнага віду — ён адначасова адносіцца да ахоўных і паляўнічых жывёл.
Удзельнічаць у паляванні могуць грамадзяне з паляўнічым стажам не менш за тры гады. Кошт пуцёўкі для чальцоў БТПР складае 40 рублёў, для іншых паляўнічых — 80 рублёў. Дазвол на паляванне на мядзведзя праз розыгрыш каштуе 1000 рублёў, а ў рамках паляўнічых тураў — ад 6000 рублёў за асобіну.
Розыгрышы будуць праводзіцца штотыдзень па аўторках або серадах, каб вызначыць паляўнічых на найбліжэйшыя выхадныя. Пераможцы будуць вызначацца з дапамогай спецыяльнай праграмы, а пасля атрымання права на паляванне іх заяўкі будуць выдаляцца са спісу ўдзельнікаў, каб забяспечыць роўныя магчымасці для іншых.
Чытайце таксама:
У мінулым годзе ў Беларусі паляўнічыя застрэлілі 39 мядзведзяў
Ахвотных забіваць мядзведзяў так шмат, што правілы палявання на іх падкарэктавалі
За права забіць чарговага мядзведзя паляўнічы заплаціў больш за 117 тысяч рублёў
Другім, хто забіў мядзведзя ў Беларусі, аказаўся адстаўны высокапастаўлены міліцыянт