БЕЛ Ł РУС

21‑гадовага хлопца са Светлагорска пасадзілі за палітыку. Хлопец жыў у дзетдоме, а нядаўна сам стаў бацькам

17.06.2026 / 10:00

Nashaniva.com

Захар Папушой са Светлагорска пайшоў пад суд па шэрагу палітычных артыкулаў.

Захар Папушой. Фота з ягонай старонкі УКантакце

Захар Папушой нарадзіўся 21 лютага 2005 года. У родным Светлагорску ён быў выхаванцам нядзельнай школы пры саборы Пятра і Паўла. У ліпені 2018 года хлопец паспяхова скончыў кадэцкія класы ў родным горадзе, пасля чаго паступіў у агульнавайсковае кадэцкае вучылішча ў Гомелі.

Захар таксама футбольны фанат, раней быў заўзятарам мясцовага клуба «Хімік».

Невядома, што здарылася ў сям'і, але хлопчык сустрэў паўналецце ў дзіцячым доме. 

Апошнія гады Захар жыў у Мінску. Ён малады, але паспеў ужо стварыць сям'ю — вядома, што хлопец жанаты і гадуе сына.

Захара затрымалі летась. У гэтым годзе хлопца асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе адразу па трох крымінальных артыкулах, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі для палітычных рэпрэсій: ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці), ч. 3 арт. 361‑1 (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні) і ч. 1 арт. 130‑1 КК Беларусі (рэабілітацыя нацызму).

Сутнасць абвінавачання, як і прысуд, невядомыя, але маладога бацьку адправілі ў калонію.

Чытайце таксама:

75‑гадовую мінчанку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму»

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах

Выкладчыцу вакалу з Гатава асудзілі за палітыку

Каментары да артыкула