БЕЛ Ł РУС

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара

16.06.2026 / 08:40

Nashaniva.com

Цуда-агрэгат змайстраваў сабе мужчына пасля прагляду тыктоку. Шэсць гадоў таму ён прадаў каня, а цяпер прыдумаў, як эфектыўна замяніць яго: зрабіў акучнік для бульбы з ровара.

Для гаспадаркі вясковец змайстраваў сабе з ровара цуда-акучнік. Прыварыў сошку, руль, а спераду кола — і пайшла праца, піша «Мінская праўда».

— За дзень можна прайсці гектар, не тое што матыкай махаць. Убачыў такое ў тыктоку — і сабе зварыў. Зручна, хутка, спіну не гнуць — вось гэты памочнік яе беражэ, — кажа гаспадар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула