Адны нічыі. Вынікі футбольнай ночы на мундыялі
Рамэлу Лукаку выйшаў на замену і за 21 секунду арганізаваў гол.
Рамэлу Лукаку. Фота: Alex Grimm/Getty Images
На чэмпіянаце свету ў бой уступілі тры мусульманскія зборныя.
Спачатку Егіпет даў бой Бельгіі. Матч адкрыўся голам-прыгажуном Эмама Ашура.
На 66‑й хвіліне на замену выйшаў зорны бельгійскі форвард Рамэлу Лукаку і ўжо праз 21 секунду арганізаваў гол.
Здавалася, гэта сам гулец «Напалі» забіў з першага дотыку. Але аказалася — аўтагол. Бельгіец націснуў на двух абаронцаў егіпцян, і Махамед Хані зрэзаў мяч ва ўласныя вароты — 1:1.
Уругвай згуляў з такім жа лікам — 1:1 — унічыю з Саудаўскай Аравіяй, прыйшлося таксама адыгрывацца.
Іран — Новая Зеландыя — 2:2. У Новай Зеландыі дубль у гульца шатландскага «Мозэруэла» Элайджы Джаста. Гэта ўжо чацверты дубль на чэмпіянаце свету.
Нагадаем, што ўчора таксама ўнічыю згулялі Іспанія і Каба-Вердэ — 0:0.
Сёння на чэмпіянаце свету — суперматч: Францыя — Сенегал (пачатак а 22‑й па Мінску).
На ЧС-2002 сенегальцы сенсацыйна і прыгожа дайшлі да 1/4 фіналу, а ўзімку гэтага года выйгралі Кубак Афрыкі, але перамогу праз тры месяцы забралі і прысудзілі Марока, што выклікала скандал і моцны розгалас.