БЕЛ Ł РУС

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын

15.06.2026 / 23:05

Nashaniva.com

У Мінскім раёне заўважылі матацыкліста, які вельмі арыгінальна перавозіў аўтамабільныя шыны. Відэа апублікаваў акаўнт «Віртуальны Брэст» у Threads.

Мужчына ехаў на матацыкле Minsk, надзеўшы на сябе дзве аўтамабільныя шыны — яны размяшчаліся вакол тулава, нібы надзіманы круг для плавання.

Відэа хутка разышлося ў сацыяльных сетках і выклікала шмат жартаў.

Посмотреть в Threads

Карыстальнікі ў каментарыях з гумарам адрэагавалі на такі спосаб перавозкі.

«Гэта падушка бяспекі, на Мінчыку толькі так», — пракаментаваў адзін з іх.

Чытайце таксама:

Ozon прадаваў матацыклы пад выглядам мапедаў

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе

Кубракоў загадаў падначаленым актыўней змагацца з матацыклістамі

Пад Гроднам насмерць разбіўся матацыкліст, сутыкнуўшыся з фурай

Каментары да артыкула