БЕЛ Ł РУС

Ozon прадаваў матацыклы пад выглядам мапедаў

15.06.2026 / 17:31

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі выявіла на маркетплэйсе Ozon продаж транспартных сродкаў, якія пазначаліся як мапеды, хоць насамрэч адпавядалі характарыстыкам матацыклаў.

Як паведамляе прэс-служба МАРГ, у продажы знаходзіліся «мапеды» з максімальнай хуткасцю ад 70 да 100 км/г і аб’ёмам рухавіка ад 125 кубічных сантыметраў. У той жа час, паводле тэхнічных нормаў Мытнага саюза, мапед павінен мець хуткасць не больш за 50 км/г і рухавік аб’ёмам да 50 кубічных сантыметраў. Транспартныя сродкі, якія перавышаюць гэтыя паказчыкі, адносяцца да катэгорыі матацыклаў.

У МАРГ адзначылі, што выкарыстанне такіх транспартных сродкаў на дарогах можа ствараць пагрозу бяспецы, асабліва калі яны прадаюцца пад няправільнай назвай і з недакладнымі характарыстыкамі.

Ведамства накіравала Ozon патрабаванне абмежаваць прагляд, заказ і дастаўку гэтых тавараў на тэрыторыі Беларусі. На гэты момант доступ да такой прадукцыі ўжо абмежаваны, а сітуацыя застаецца пад кантролем МАРГ.

Чытайце таксама:

У мінскай краме выставілі на продаж цэлую скрынку гнілой бульбы

«Чаму я пастаянна павінна глядзець на гадзіннік?» Беларусы ў шоку ад правіл у некаторых мінскіх рэстаранах

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю

МАРГ вынес прадпісанне медцэнтру «Ладэ»

МАРГ прызнала неэтычнай рэкламу шаўрмы: «абясцэньвае жыццё жывой істоты»

Каментары да артыкула