БЕЛ Ł РУС

Праект хуткаснай чыгуначнай магістралі Масква — Мінск падымаецца ў прыярытэтах

15.06.2026 / 15:59

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падтрымаў пачатак папярэдняй прапрацоўкі праекта высакахуткаснай чыгуначнай магістралі, якая павінна злучыць Маскву і Мінск. Гэтае пытанне абмяркоўвалася падчас дакладу яму міністра транспарту Расіі Андрэя Нікіціна.

Фота ілюстрацыйнае

Па словах кіраўніка расійскага транспартнага ведамства, пасля пракладання ўнутрырасійскага маршруту Масква — Ніжні Ноўгарад — Казань другім па перспектыўнасці лічыцца міжнародны праект Масква — Мінск. Ён прапанаваў распачаць папярэднюю падрыхтоўку, і Пуцін даў на гэта згоду.

Алег Нікіцін адзначыў, што ў 2028—2029 гадах неабходна будзе вызначыць фінансавую мадэль праекта і падрыхтаваць яго да далейшай рэалізацыі. Для работы над міжнароднай часткай плануецца прыцягнуць Еўразійскі банк развіцця.

Уладзімір Пуцін таксама заявіў, што неаднаразова абмяркоўваў ідэю хуткаснай чыгункі з Аляксандрам Лукашэнкам і што беларускі бок падтрымлівае гэты праект, таму сур’ёзных адміністрацыйных перашкод не чакаецца.

На сёння ў Расіі ўжо будуецца першая высокахуткасная магістраль паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам, запуск якой чакаецца ў 2028—2029 гадах. Толькі пасля гэтага плануецца пераходзіць да будаўніцтва наступных маршрутаў. Раней кірунак на Мінск не быў галоўным прыярытэтам і знаходзіўся толькі на чацвёртым месцы ў планах расійскіх чыгунак.

Яшчэ ў красавіку 2026 года міністэрствы транспарту Беларусі і Расіі паведамілі пра стварэнне супольнай працоўнай групы, якая будзе вывучаць прававыя, тэхнічныя і арганізацыйныя пытанні рэалізацыі высакахуткасных чыгуначных злучэнняў паміж дзвюма краінамі.

Чытайце таксама:

Як кітайская сетка высокахуткасных чыгунак паскорыла найбуйнейшую міграцыю насельніцтва ў свеце

Расійскія чыгункі могуць пусціць у Мінск «Сапсаны»

Высакахуткасную чыгуначную магістраль Масква — Мінск ужо часткова спраектавалі

Хуткасную чыгуначную магістраль з Масквы ў Мінск калі і пракладуць, то вельмі няхутка

З Мінска хочуць запусціць цягнік у Маскву з хуткасцю да 400 км/г. Што не так з праектам?

Пуцін прапанаваў пабудаваць паміж Масквой і Мінскам хуткасную чыгуначную магістраль

Каментары да артыкула