БЕЛ Ł РУС

У Бразіліі дзяўчыну кінулі з 40‑метровай вышыні, забыўшыся замацаваць ахоўны канат

14.06.2026 / 11:02

Nashaniva.com

У бразільскім штаце Сан-Паўлу 21‑гадовая дзяўчына загінула падчас скачка з канатам з 40‑метровага моста. Арганізатары забыліся надзець на яе рыштунак.

Няшчасны выпадак адбыўся ў суботу, 13 чэрвеня. 21‑гадовая Марыя Эдуарда Радрыгес дэ Фрэйтас загінула падчас экстрэмальнага скачка з вышыні. Арганізатары палічылі яе гатовай і адправілі ў вольнае падзенне, наогул не прымацаваўшы ахоўны рыштунак.

Пасля таго як яе кінулі і з моста, прысутныя заўважылі страшную памылку. На відэазапісах, якія трапілі ў сацыяльныя сеткі, чуваць, як сведкі ў адчаі пачалі крычаць, што вяроўка засталася на платформе.

Ад атрыманых пры падзенні з 40‑метровай вышыні траўмаў дзяўчына памерла на месцы.

Паліцыя затрымала шэсць чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула