БЕЛ Ł РУС

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

13.06.2026 / 22:31

Nashaniva.com

Жыхар Добруша стаў ахвярай інтэрнэт-махляркі, якая выдавала сябе за паспяховую прадпрымальніцу з Кітая. Мужчына пазнаёміўся з ёй у інтэрнэце, і з часам паміж імі склаліся даверлівыя адносіны, піша раёнка «Добрушскі край».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Жанчына расказала, што працуе ў кітайскай інтэрнэт-краме, і прапанавала беларусу магчымасць добра зарабіць. Але спачатку яна папрасіла пералічыць невялікую суму грошай нібыта для ўдзелу ў выгаднай схеме. Мужчына паверыў ёй і зрабіў перавод.

Пазней сума пералічаных грошай павялічылася да 25 тысяч даляраў, аднак абяцанага прыбытку ён так і не атрымаў. Пасля атрымання вялікай сумы «бізнэс-партнёрка» перастала выходзіць на сувязь.

Зразумеўшы, што стаў ахвярай падману, жыхар Добруша звярнуўся ў міліцыю. Па факце махлярства распачата крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Беларусцы закарцела папрацаваць за мяжой, але шлях яна абрала няўдалы

Мінскі юнак прадаваў віртуальны нож і рэальна страціў больш за 450 даляраў

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі

Каментары да артыкула