Мінскі юнак прадаваў віртуальны нож і рэальна страціў больш за 450 даляраў
У Партызанскае РУУС Мінска звярнуўся 18‑гадовы хлопец, які страціў больш за 450 даляраў пры продажы віртуальнага прадмета з анлайн-гульні CS2, паведамляе ГУУС Мінскага гарвыканкама.
Скрыншот з відэа
Юнак выставіў на продаж віртуальны прадмет у тэматычнай групе ў месенджары, а не на афіцыйнай гандлёвай пляцоўцы. На яго выйшаў нібыта пакупнік і прапанаваў правесці здзелку праз «гаранта» для бяспекі.
Пазней у перапіску быў дададзены фальшывы пасярэднік, які выглядаў як сапраўдны ўдзельнік здзелкі. Пацярпелы паверыў схеме і перадаў віртуальны прадмет на пазначаную платформу. Пасля гэтага яму паказалі падробленае пацвярджэнне пераводу грошай «гаранту».
Як толькі прадмет быў перададзены, хлопца выдалілі з чата і заблакавалі. Грошы ён так і не атрымаў.
У міліцыі нагадваюць, што такія схемы — тыповы від махлярства. Каб не стаць ахвярай, здзелкі варта праводзіць толькі праз афіцыйныя і правераныя сэрвісы.
Чытайце таксама:
Беларускія дзяржаўныя хакеры правялі хвалю кібератак на акаўнты электроннай пошты ў Польшчы
Беларусцы закарцела папрацаваць за мяжой, але шлях яна абрала няўдалы
Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай