Каўбаса і паляндвіца з Драгічынскага раёна трапілі ў чорны спіс
У Беларусі ў Рэестр небяспечнай прадукцыі Дзяржстандарту ўнеслі два мясныя вырабы прыватнага прадпрыемства «Мірон» з аграгарадка Хомск Драгічынскага раёна. Прычынай стала выяўленне ў прадукцыі недапушчальных мікрабіялагічных паказчыкаў.
Фота: Дзяржстандарт
У «чорны спіс» трапіла сыравэнджаная каўбаса вышэйшага гатунку «Цешчына каўбаска». Падчас праверкі ў ёй знайшлі залаты стафілакок — бактэрыю Staphylococcus aureus, наяўнасць якой у такім аб’ёме не дапускаецца нормамі бяспекі.
Таксама небяспечнай прызналі сыравэнджаную свіную «Паляндвіцу Панскую». У гэтым прадукце спецыялісты знайшлі бактэрыі групы кішачнай палачкі (каліформы), а таксама той жа самы залаты стафілакок.
Фота: Дзяржстандарт
У сувязі з выяўленымі парушэннямі продаж абодвух мясных вырабаў на тэрыторыі Беларусі забаронены з 13 чэрвеня 2026 года.
Такія меры прынятыя для абароны спажыўцоў, паколькі ўжыванне прадуктаў з небяспечнымі мікраарганізмамі можа нанесці шкоду здароўю.
Чытайце таксама:
У Беларусі забаранілі прадаваць некаторыя рэчы Reserved, Cropp, Sinsay
Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі
У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona
Прызналі небяспечнымі для здароўя шпікі, вырабленыя цэментным заводам