БЕЛ Ł РУС

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме

13.06.2026 / 10:46

Nashaniva.com

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдары па маставой інфраструктуры ў Херсонскай вобласці. Пра гэта заявіў кіраўнік акупаванай Херсоншчыны Уладзімір Сальда.

Паводле яго слоў, за ноч расійская СПА і мабільныя агнявыя групы збілі 25 украінскіх дронаў. У тым ліку пашкоджаны чыгуначны мост у Чангары.

Google.maps

«Праціўнік зрабіў новую спробу атакаваць масты ў кірунку Чангара. Рух у бок АПП «Джанкой» цяпер перакрыты. Таксама гэтай ноччу вораг ударыў па мосце, які злучае Генічэск з Арабацкай стрэлкай. Спецыялісты ўжо правялі абследаванне канструкцый. Рух запушчаны ў рэверсіўным рэжыме», — напісаў ён.

Чангарскія масты — чыгуначны мост і дамба праз заліў Сіваш — злучаюць акупаваныя расійскімі войскамі тэрыторыі поўдня Украіны з анексаваным Крымам у паўночна-ўсходняй яго частцы.

Апошнім часам УСУ рэгулярна б'юць па мастах, які злучаюць анексаваны Крым з мацерыком.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула