БЕЛ Ł РУС

Тэнісістка расказала, як адчувае сябе пасля інсульту ў 33 гады

13.06.2026 / 20:23

Nashaniva.com

Лідзія Марозава ў мінулым была тэнісісткай, а цяпер займаецца трэнерствам. У сакавіку дзяўчына атрымала дыягназ, якога ў яе ўзросце зусім не чакаеш, а ў чэрвені расказала, што цяпер у яе чуваць.

Фота: lida.marozava / Instagram

13 сакавіка Лідзія пакінула ў інстаграме запіс, дзе згадала, што перажыла інсульт:

«Гэта я кайфую ад прыгожага ранішняга шпацыру з Джакендам (сабакам — НН) за хвілін дзесяць да таго, як у мяне аднімецца левая частка цела».

Лідзія рэдка расказвае пра сваё жыццё публічна, але для гісторыі з інсультам яна зрабіла выключэнне. Дзяўчына звяртае ўвагу, што інсульты ўсё часцей здараюцца ў людзей, малодшых за 40 гадоў. Таму варта лепш дбаць пра сваё здароўе і прафілактыку хранічных хвароб, якія могуць дадаць рызыкі інсультаў.

Перажыць такі досвед Лідзіі было няпроста:

«Цяпер шмат эмоцый і перажывання рознага спектру і гэта складана. Але дзякуючы каласальнай падтрымцы і безумоўнай любові ад родных і блізкіх (і, вядома, агромністай колькасці маіх любімых букецікаў) у мяне не проста з'яўляецца ўпэўненасць — я проста адчуваю і ведаю, што ўсё абавязкова будзе добра».

Ужо 6 красавіка Лідзія, якая жыве ў Варшаве, напісала пост з запрашэннем прыходзіць да яе на трэніроўкі па тэнісе. 8 мая дзяўчына апублікавала відэа, дзе яна грае ў тэніс.

А 12 чэрвеня Лідзія апублікавала ў сторыз відэа са сваёй першай прабежкі пасля інсульту. Яна не стрымлівае эмоцый:

«У нас навіны, у нас тры кіламетры ў гэтай бегавой кішэні праз многае. З добрага ў нас яшчэ пара навінаў: я хаджу, я іду, я не накіроўваюся ў кардыялагічны цэнтр. З так сабе навінаў — зноў нага выйшла з чата, але гэта дробязь.

Гэта вельмі эмацыйна, але я так рада, божачкі. Сваімі нагамі, і сэрцайка яшчэ амаль сваё білася, і ўсё ўдалося».

Лідзія шмат гадоў выступала на міжнародных тэнісных турнірах, спецыялізавалася на парным разрадзе. Яна мае чатыры тытулы WTA у парным разрадзе, некалькі разоў даходзіла да фіналаў турніраў, але з 2025 года ўжо не выступае. Таксама Лідзія выступала і за беларускую зборную па тэнісе.

У лютым 2024‑га Марозава стала адной з сузаснавальніц варшаўскай кавярні Just Like You.

Чытайце таксама:

Што часцей за ўсё становіцца прычынай інсультаў да 45 гадоў

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт

Што чуваць у Анатоля Фёдарава, якога разбіў інсульт на стрыме ў Пятрухіна?

Каментары да артыкула