БЕЛ Ł РУС

У Кобрынскім раёне бабёр перагрыз электрычны кабель

12.06.2026 / 16:33

Nashaniva.com

На адным з участкаў Кобрынскага раёна электрычных сетак адбыўся незвычайны выпадак, галоўным героем якога стаў звычайны бабёр. Як жартуюць энергетыкі, жывёліна вырашыла правесці ўласную «праверку якасці» сеткавага проваду.

Цікаўны звярок разгрыз кабель сувязі, але сам ад гэтага, як сцвярджаецца, не пацярпеў. 

Наступствы гэтага здарэння давялося ліквідаваць спецыялістам кабельнай групы філіяла «Энергатэлекам». Работнікі аднавілі пашкоджаную лінію сувязі і вярнулі яе ў нармальны працоўны стан.

Чытайце таксама:

Мінчанка сустрэла ў Лошыцы дарослага бабра

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА

У Мінску актыўна абжываюцца бабры. Чаго ад іх больш — карысці ці шкоды?

У Мінску і вобласці заўважылі нашэсце баброў

Каментары да артыкула