БЕЛ Ł РУС

У магілёўскім музеі запрашаюць сустрэцца з мастацтвам таемна

11.06.2026 / 17:19

Nashaniva.com

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Масленікава з’явіўся новы праект «Таемнае спатканне з мастацтвам». Ён прапануе незвычайны адпачынак для пар: пасля закрыцця музея госці могуць правесці вечар сярод карцін, прыняць удзел у квэсце і атрымаць індывідуальную экскурсію ад супрацоўніка музея ў вобразе мастака.

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Масленікава. Фота: belarus.travel

Падчас спаткання наведвальнікі знаёмяцца з гісторыяй беларускага і магілёўскага выяўленчага мастацтва, а таксама могуць паспрабаваць сябе ў творчасці — намаляваць партрэты адзін аднаго ў мастацкай майстэрні. Напрыканцы вечара ўдзельнікаў чакае асаблівы сюрпрыз, пра які загадзя не паведамляюць.

Праект пачаў дзейнічаць напрыканцы мая — на пачатку чэрвеня і адразу стаў папулярным. Усе месцы на найбліжэйшыя мерапрыемствы ўжо занятыя. Арганізатары адзначаюць, што цікавасць да такога фармату праяўляюць не толькі маладыя пары, але і людзі старэйшага ўзросту.

«Таемныя спатканні з мастацтвам» будуць праводзіцца і надалей у залежнасці ад колькасці ахвотных. Каб стаць удзельнікам праекта, трэба звярнуцца ў Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Масленікава.

Чытайце таксама:

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ

У Музей вольнай Беларусі перадалі выбарчыя бюлетэні-2020, якія не паспелі да канца спаліць у кацельні

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры

Каментары да артыкула