БЕЛ Ł РУС

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў

11.06.2026 / 12:09

Nashaniva.com

Раней Максім Лысенка быў першым намеснікам міністра, а перад тым чатыры гады ўзначальваў паспяховы Дзяржынскі раён.

Максім Лысенка нарадзіўся ў 1984 годзе. Ён мае тры вышэйшыя адукацыі. У 2007 годзе скончыў БДТУ па спецыяльнасці «Лясная гаспадарка». У 2010 годзе атрымаў дыплом Мінскага інстытута кіравання («эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»). У 2025 годзе скончыў Акадэмію кіравання па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права».

Працаваў вядучым спецыялістам, а пасля ўзначальваў Дзяржынскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

З 2017 па 2019 гады займаў пасаду намесніка старшыні Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў, пасля чаго сам узначаліў гэты камітэт.

У сакавіку 2021 года часова змяніў экалагічны профіль і пайшоў на павышэнне ў выканаўчую ўладу, узначаліўшы Дзяржынскі райвыканкам. На пасадзе старшыні раёна ён працаваў да чэрвеня 2025 года.

1 ліпеня 2025 года Лысенка быў вернуты ў ведамства і прызначаны на пасаду першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дзе працаваў да цяперашняга прызначэння.

Былы міністр прыроды Сяргей Масляк быў арыштаваны па абвінавачанні ў хабарніцтве. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула