Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка
Консульскі аддзел і аддзел па справах палякаў Амбасады Рэспублікі Польшча ў Мінску паведаміў пра змены ў працэдуры падачы дакументаў. З 11 чэрвеня 2026 года запіс на візіт па шэрагу пытанняў, звязаных з картай паляка, пераводзіцца на новую сістэму.
Цяпер запісацца на прыём для падачы заяў па наступных справах можна выключна праз сістэму e-konsulat:
прадаўжэнне тэрміну дзеяння карты паляка;
выдача дубліката дакумента;
змена дадзеных уладальніка карты паляка.
Колькасць месцаў для запісу ў сістэме строга абмежаваная.
Звярніце ўвагу: дакументы на прадаўжэнне карты паляка не будуць прымацца, калі тэрмін дзеяння вашага цяперашняга дакумента ўжо скончыўся.