БЕЛ Ł РУС

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў

9.06.2026 / 17:06

Nashaniva.com

Расійская аэракасмічная кампанія «Бюро 1440», якая стварае расійскі аналаг амерыканскай сістэмы Starlink, страціла адзін з 16 сваіх першых серыйных спадарожнікаў, выведзеных на арбіту 23 сакавіка 2026 года. Пра гэта сведчаць даныя сэрвісаў маніторынгу касмічных апаратаў, піша «Коммерсант».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Бюро 1440»

У кампаніі паведамілі, што цяпер на нізкай калязямной арбіце знаходзяцца шэсць эксперыментальных спадарожнікаў серый «Рассвет-1» і «Рассвет-2», а таксама 15 апаратаў з першай серыйнай партыі. Паводле іх слоў, гэтыя спадарожнікі паспяхова прайшлі праверку асноўных сістэм, выконваюць манеўры і працуюць у штатным рэжыме.

У «Бюро 1440» падкрэслілі, што страта аднаго апарата нібыта не паўплывае на тэрміны запуску камерцыйнага сэрвісу спадарожнікавай сувязі і не адаб’ецца на якасці паслуг.

Кампанія плануе да 2030 года стварыць групоўку з 292 спадарожнікаў, уключаючы рэзервовыя. Праект рэалізуецца ў рамках расійскай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і прадугледжвае як дзяржаўнае, так і прыватнае фінансаванне.

Чакаецца, што спадарожнікавы шырокапалосны інтэрнэт ад сістэмы «Рассвет» стане даступны для карпаратыўных кліентаў у Расіі ў 2027—2028 гадах.

Чытайце таксама:

У Беларусі запусцяць расійскую сістэму, якая прэзентуецца як аналаг Starlink

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?

Маск плануе стварыць на калязямной арбіце сапраўднае сузор’е цэнтраў апрацоўкі даных. Расія занепакоеная

Каментары да артыкула