БЕЛ Ł РУС

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Радаславам Сікорскім

8.06.2026 / 18:48

Nashaniva.com

8 чэрвеня беларускі праваабаронца, былы палітвязень і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі сустрэўся ў Варшаве з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім.

Алесь Бяляцкі і Радаслаў Сікорскі. Фота: МЗС Польшчы 

Як паведамляе прэс-служба польскага Міністэрства замежных спраў, падчас сустрэчы абмяркоўвалася дзейнасць праваабарончага цэнтра «Вясна», заснавальнікам якога з'яўляецца Бяляцкі.

Сікорскі вітаў нядаўнюю рэгістрацыю ў Польшчы Фонду Алеся Бяляцкага, які будзе займацца абаронай і прасоўваннем правоў чалавека. Таксама ён падзякаваў праваабаронцу за ўдзел у Форуме Касцюшкі, што адбыўся тыдзень таму ў Гданьску пры супрацоўніцтве Міністэрства замежных спраў Польшчы і Еўрапейскага цэнтра салідарнасці.

«Мы ў Польшчы ўражаныя вашай нязломнай пазіцыяй і сціпласцю, а перш за ўсё глыбока ўдзячныя за паслядоўнасць у барацьбе за правы чалавека. Мы з прызнаннем заўважаем вашу незалежнасць і засяроджанасць на абароне грамадзянскіх свабод», — адзначыў падчас размовы Сікорскі.

Алесь Бяляцкі быў вызвалены з калоніі ў Беларусі пасля больш чым чатырох гадоў зняволення ў снежні 2025 года. Пасля вызвалення яго прымусова выслалі ў Літву. Нобелеўская прэмія міру яму была прысуджаная ў 2022 годзе.

Чытайце таксама:

«Нацыянальная ідэнтычнасць — найважнейшы інструмент супраціву рускаму міру»: Ціханоўская выступіла на Форуме імя Касцюшкі

На Форуме імя Касцюшкі ў Гданьску Лех Валенса атрымаў беларускую ўзнагароду, а Алесь Бяляцкі — польскую

Бяляцкі расказаў, пра што размаўляў на сустрэчы з Папам Львом XIV

Бяляцкі назваў тры простыя ўмовы для зменаў у Беларусі

Каментары да артыкула