БЕЛ Ł РУС

Баксёр Дзмітрый Асанаў святкаваў сваю чарговую перамогу ў традыцыйным беларускім строі

8.06.2026 / 17:46

Nashaniva.com

На інтэрв’ю пасля бою ён патлумачыў свой выбар, піша «Трыбуна».

Скрыншот з відэа

«Так, гэта нацыянальны беларускі строй. Я прадстаўляю сваю краіну. Я адтуль. Мая сям'я жыве там. Я люблю гэту краіну!», — адказаў баксёр на пытанне журналістаў, што гэта на ім за адзенне і што ён хацеў выказаць, надзеўшы яго.

5 чэрвеня у баі за тытул інтэркантынентальнага чэмпіёна IBF і кантынентальнага чэмпіёна Амерыкі WBC у канадскім Манрэалі Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса. Супернік адмовіўся працягваць бой у шостым раўндзе. Гэта была 13‑я перамога беларуса ў прафесійным боксе.

Дзмітрый Асанаў — адзін з самых паспяховых беларускіх баксёраў сучаснасці.

Нарадзіўся ў 1996 годзе ў Маладзечне, спортам займаецца з дзяцінства, яго першым трэнерам быў бацька. У аматарскай кар'еры Асанаў выйграў срэбра Еўрапейскіх гульняў, бронзу чэмпіянату свету і станавіўся чэмпіёнам Еўропы.

З 2022 года выступае ў прафесійным боксе і да сёння непераможны.

Чытайце таксама:

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Маладзечанец Дзмітрый Асанаў абараніў свой чэмпіёнскі тытул

Баксёр Дзмітрый Асанаў з Маладзечна ўпершыню ў кар'еры правёў 10‑раўндавы бой і заваяваў чэмпіёнскі тытул

Каментары да артыкула