Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай
«Гэтую вайну час завяршаць. Але расійскі кіраўнік хоча ваяваць. Таму працуюць украінскія санкцыі за гэтую агрэсію», — напісаў прэзідэнт Украіны ў сваім тэлеграм-канале.
«Мінулай ноччу нашы дроны пераадолелі адлегласць каля 1000 кіламетраў да рэгіёна Санкт-Пецярбурга — да арсеналаў ВМФ ворага і базы ў Кранштаце. А таксама нашы дальнабойныя санкцыі праляцелі каля 500 кіламетраў да Краснадарскага рэгіёна і нанеслі ўдар па нафтабазе. Важныя вынікі сумеснай працы воінаў Узброеных сіл Украіны, Службы бяспекі Украіны і Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны.
Расіі трэба завяршаць сваю вайну і спыняць удары па жыцці. Любыя праявы несправядлівасці супраць Украіны будуць мець справядлівы адказ. Дзякуй нашым воінам за дакладнасць», — напісаў Зяленскі.
Чытайце таксама:
Кранштат закрывалі на выезд і ўезд пасля маштабнай атакі беспілотнікаў
Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну
Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім