БЕЛ Ł РУС

Джон Коўл патлумачыў, чаму не паехаў у Мінск разам з прапаведнікам Грэмам

5.06.2026 / 15:46

Станіслаў Покуць

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коул растлумачыў, чаму не ўдзельнічаў у майскай паездцы ў Беларусь разам з прапаведнікам Франклінам Грэмам. Па яго словах, гэта было ягонае асабістае рашэнне.

Джон Коўл. Фота: Yauhen Yerchak Anadolu via Getty Images

Джон Коўл адрэагаваў у сацсетцы X на выказванні беларускага дзеяча Валерыя Цапкалы, які меркаваў, што перамовы паміж ЗША і Беларуссю адносна вызвалення палітвязняў зайшлі ў тупік.

«Вы ўсё няправільна зразумелі. Я не паехаў мінулым разам па ўласным жаданні. Беларусь не ўваходзіла ў мае планы. Паездка была арганізавана для таго, каб Франклін Грэм мог прапаведаваць, што ён і зрабіў. Мая праца не мела да гэтага ніякага дачынення», — напісаў Джон Коўл.

Чытайце таксама:

«Мы яшчэ не скончылі. Не страчвайце надзеі!» Джон Коўл адрэагаваў на словы Ціханоўскай пра 800 палітвязняў у Беларусі

Франклін Грэм сустрэўся з дыпламатамі ў Вільні

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Прапаведніка Франкліна Грэма звадзілі ў Мак.бай

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Каментары да артыкула