БЕЛ Ł РУС

У Вільні пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні

4.06.2026 / 16:30

Nashaniva.com

7 чэрвеня ў Вільні пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Гісторыя Гародні (1919—1991). Нацыяналізацыя, вынішчэнне i саветызацыя сярэднеэўрапейскага места» з удзелам яе аўтара Фелікса Акермана.

Фелікс Акерман — нямецкі гісторык і публіцыст, прафесар, загадчык кафедры публічнай гісторыі ўніверсітэта ў Хагене (Fernuniversität in Hagen). 

Гэтая кніга — спроба напісаць гісторыю Гародні ХХ стагоддзя з гледзішча культурнай антрапалогіі. Яе базай паслужылі вусныя аповеды гарадзенцаў, архіўныя пошукі, а таксама ранейшая гістарыяграфія, да якой аўтар ставіцца падкрэслена крытычна. Адказ на пытанне, як узнікла беларуская Гародня, даецца з улікам мясцовай гісторыі фармавання трох нацыянальных праектаў — польскага, савецкага і ўласна беларускага — на сутыку трох краін — Беларусі, Польшчы і Літвы.

У кнізе апублікаваныя дзясяткі дакументаў і фатаздымкаў, частка з іх — упершыню.

Каб падрыхтаваць гэтую кнігу, аўтар правёў гутаркі з дзясяткамі мясцовых ураджэнцаў. Сярод іх Анджэй Пачобут, прафесар Алесь Смалянчук, Аляксандр Мілінкевіч, краязнаўца Аляксандр Госцеў. Суразмоўцамі аўтара былі ксяндзы, ананімныя настаўніцы беларускамоўных і польскамоўных школ, выкладчыкі Гарадзенскага ўніверсітэта. Але ў кнізе прадстаўлены не толькі галасы тых, хто жыў у Гародні на момант напісання кнігі, але і тых, хто выехаў з яе ў рамках т.зв. рэпатрыяцыі. Для гэтага аўтар у Ізраілі сустракаўся з гарадзенскімі яўрэямі, а ў Польшчы — з гарадзенскімі палякамі, якія выехалі пасля вайны. Ён таксама працаваў з гарадзенскімі архівамі, у тым ліку тымі, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы, з рознамоўнай перыёдыкай, выкарыстоўваў малавядомыя крыніцы з нямецкіх архіваў аб Гародні падчас акупацыі.

Гэтая кніга пра:

Час і месцы правядзення прэзентацыі: 

7 чэрвеня (нядзеля), 16:00 — 17:30.

Адрас: Беларускі дом, Vilniaus gatvė 20, Vilnius.

Прэзентацыя праводзіцца пры падтрымцы праграмы Еўрапейскага саюза 'EU4Belarus: Support to Advanced Learning and Training (SALT II)'.

Чытайце таксама:

Да Бабарыкі на кніжным кірмашы ў Варшаве стаяла чарга, каб падпісаць кніжку

Севярынец анансаваў сустрэчу ў Лондане

«What Now, Mr. Wolf?». Культавая кніга Евы Вежнавец выйшла па-англійску

У Швецыі выходзіць кніга пра Беларусь нямецкага даследчыка Інга Пэца

Каментары да артыкула