У беларускіх лясах ужо збіраюць першыя суніцы
У беларускіх лясах ужо з'явіліся першыя спелыя ягады суніц. Паводле слоў збіральнікаў, на добра асветленых лясных палянах ужо можна знайсці дастаткова саспелых ягад, а ў паўднёвых раёнах краіны пачынаецца іх масавы збор, піша Fishingby.com.
Суніцы. Здымак ілюстрацыйны
Сёлетнія ўмовы надвор'я спрыялі добраму ўраджаю суніц, што радуе як тых, хто займаецца нарыхтоўкай ягад, так і простых аматараў лясных дароў.
Добрыя навіны ёсць і для прыхільнікаў чарніц. Паводле папярэдніх ацэнак, у гэтым сезоне чакаецца таксама багаты ўраджай гэтых папулярных лясных ягад.
Традыцыйна масавы збор суніц у Беларусі пачынаецца ў чэрвені, а пасля ў лясах надыходзіць сезон чарніц, якія застаюцца аднымі з самых запатрабаваных ягад як сярод насельніцтва, так і сярод прафесійных нарыхтоўшчыкаў.
Чытайце таксама:
Падборка дэсертаў з ляснымі ягадамі
У клубнічнай сталіцы Беларусі запрацаваў аптовы рынак. Што па цэнах?
У крамы Мінска завезлі беларускія клубніцы — але цэны шалёныя
На Камароўцы з'явіліся беларускія маліны па 160 рублёў за кілаграм