БЕЛ Ł РУС

У дзень нараджэння Навальнага выйшла аўдыякніга «Патрыёт»

4.06.2026 / 14:31

Nashaniva.com

Соратнікі Аляксея Навальнага ў яго 50‑ы дзень нараджэння выпусцілі аўдыёверсію кнігі палітыка «Патрыёт», паведаміла ўдава Юлія Навальная.

Фота: Markus Schreiber, AP

Паслухаць твор можна бясплатна на сайце выдавецтва One Book Publishing, паведамляе «Новая газета Еўропа».

У агучванні кнігі ўдзельнічалі сям’я Навальнага, пісьменнікі Барыс Акунін і Міхаіл Зыгар, акцёры Чулпан Хаматава, Яна Траянава і Артур Смалянінаў, а таксама выканаўцы Noize MC, Уладзі і Лёва Бі-2.

Акрамя гэтага, каманда Навальнага запусціла сайт з архівам выступленняў, інтэрв’ю, расследаванняў, фота і допісаў палітыка. Па словах Леаніда Волкава, там можна знайсці матэрыялы, якія ўжо не гугляцца. Над сайтам каманда Навальнага працавала каля паўтара года.

Аляксей Навальны быў забіты 16 лютага 2024 года ў калоніі ў пасёлку Харп Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. Пазней The Insider высветліў, што палітык быў атручаны высокатаксічным ядам эпібатыдынам. Гэта ў сумеснай заяве пацвердзілі Вялікабрытанія, Швецыя, Францыя, Германія і Нідэрланды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула