БЕЛ Ł РУС

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках

4.06.2026 / 07:37

Nashaniva.com

У Мінздароўі пракаментавалі выпадак у Барысаве, дзе адбылося масавае атручванне дашкольнікаў. У ведамстве кажуць пра 30 дзяцей.

З 19:40 2 чэрвеня да 14:00 3 чэрвеня ў Барысаўскую раённую бальніцу звярнуліся 30 дашкольнікаў са скаргамі на шматразовыя ваніты (да 10 разоў), болі ў жываце і слабасць. Усяго былі 30 дзяцей узростам ад 2 гадоў 8 месяцаў да 8 гадоў, гэта былі выхаванцы 11 садкоў, паведамляе Мінздароўя.

Шпіталізаваныя былі 27 дзяцей з папярэднім дыягназам «Востры гастраэнтэрыт». Стан на момант паступлення ацэньваўся як сярэдняй цяжкасці. У трох выпадках бацькі аформілі пісьмовую адмову ад шпіталізацыі, і дзеці сталі праходзіць лячэнне дома.

Усе шпіталізваныя былі агледжаныя дактарамі-інфекцыяністамі і пачата лячэнне.

Па стане на вечар серады ва ўсіх шпіталізаваных адзначалася ўстойлівая станоўчая дынаміка. Па стане на 18:00 восем дзяцей выпісаны.

Для высвятлення прычын захворвання санітарна-эпідэміялагічная служба праводзіць санітарна-эпідэміялагічнае расследаванне, паведаміла Мінздароўя.

Чытайце таксама:

У Барысаве шпіталізавалі 28 дашкольнікаў

Каментары да артыкула