БЕЛ Ł РУС

У Мінску двое мужчын загінулі ад перадазіроўкі наркотыкамі

2.06.2026 / 17:37

Nashaniva.com

Мужчын знайшлі мёртвымі ў розных раёнах Мінска. Следчыя высвятляюць, хто перадаў ім забароненыя рэчывы.

42‑гадовага мінчаніна жонка знайшла без прытомнасці ў пад’ездзе шматпавярховіка. Медыкі хуткай дапамогі спрабавалі яго рэанімаваць, але мужчына памёр.

На яго целе знайшлі свежы след ад ін’екцыі, а ў кішэні — упакоўку ад шпрыца.

Другі выпадак здарыўся ў іншым раёне сталіцы. Там 44‑гадовы мужчына доўга не выходзіў на сувязь. Маці прыехала да яго на кватэру і знайшла сына мёртвым.

Судова-медыцынская экспертыза пацвердзіла, што ў абодвух выпадках прычынай смерці стала менавіта перадазіроўка. Следства працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула