П'яны 24‑гадовы хлопец пасля фестывалю ў Ваўкавыску напаў на міліцыянтаў
Аднаго схапіў за форму, другога ўдарыў у твар.
Ваўкавыскія міліцыянеры затрымалі 24‑гадовага мінчука, які ў стане моцнага алкагольнага ап’янення напаў на супрацоўнікаў патрульна-паставой службы, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Здарыўся адбылося 30 мая ў Ваўкавыскім раёне, дзе праходзіў фестываль «PROжарка».
Па версіі міліцыі, пасля афіцыйнага закрыцця пляцоўкі супрацоўнікі патрульна-паставой службы заўважылі маладога чалавека, які гучна выкрыкваў абразы на адрас міліцыянераў.
«На заўвагі ён не рэагаваў. Замест гэтага 24‑гадовы мінчук напаў на супрацоўнікаў: аднаго схапіў за форму, а другога ўдарыў у твар», — распавялі падрабязнасці інцыдэнту ў міліцыі.
Парушальніка затрымалі. Патлумачыць матывы свайго ўчынку мінчук не змог, спаслаўшыся на тое, што выпіў занадта шмат алкаголю і не кантраляваў свае дзеянні.
Хлопцу пагражае да 7 гадоў.