БЕЛ Ł РУС

За ўваход у Кёльнскі сабор будуць браць грошы

2.06.2026 / 15:15

Nashaniva.com

«Сабору трэба шмат грошай».

Фота: Juliane Sonntag/Photothek via Getty Images

З 1 ліпеня ўваход у Кёльнскі сабор для турыстаў стане платным. Візіт будзе каштаваць 12 еўра, паведаміў настаяцель сабора Гвіда Асман, піша Bild.

Да гэтага часу патрапіць у адзін з самых вядомых храмаў Германіі можна было бясплатна: кожны год яго наведваюць каля 6 мільёнаў чалавек.

У саборы адзначаюць, што гэта не проста білет, а «плата за агляд», якая патрэбна для ўтрымання, аховы і працы будынка. Для школьнікаў, студэнтаў, навучэнцаў, якія суправаджаюць школьныя групы, і ўладальнікаў сацыяльнага пасведчання кошт складзе 6 еўра.

Дзеці да 13 гадоў, людзі з цяжкай інваліднасцю і іх суправаджальнікі змогуць наведваць сабор бясплатна. Доступ на богаслужэнні таксама застанецца свабодным.

«Сабор каштуе грошай, сабору трэба шмат грошай», — сказаў кіраўнік фінансавых пытанняў сабора Клеменс ван дэ Вен.

Паводле яго слоў, утрыманне аб’екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА абыходзіцца ў 44 тысячы еўра ў дзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула