Па вяртанні з Польшчы арыштавалі былога супрацоўніка КДБ. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»
Ігар Сутырка быў затрыманы 10 красавіка.
Гэта былы супрацоўнік КДБ, які звольніўся з ведамства каля 10 гадоў таму. 39‑гадовага мужчыну затрымалі неўзабаве пасля вяртання з Польшчы, піша «Вясна».
Ігар, апроч беларускага грамадзянства, мае таксама польскае.
Пасля звальнення з КДБ прыкладна ў 2014 годзе Ігар заняўся праграмаваннем. Некалькі гадоў ён жыў у Польшчы, але ў красавіку прыехаў у Беларусь, дзе быў затрыманы.
Яму інкрымінуюць арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Цяпер Сутырку ўтрымліваюць у СІЗА КДБ.
На волі ў яго засталіся жонка і непаўналетняя дачка.