БЕЛ Ł РУС

У Крыме адмянілі паліўныя талоны. Бо паліва няма

1.06.2026 / 16:10

Nashaniva.com

Крымская сетка АЗС ТЭС паведаміла, што спыніла продаж паліва па талонах, які ўвялі толькі ўчора. Прычына — адсутнасць паліва. 

З 31 мая ў анексаваным Крыме бензін АІ-92, АІ-95 на запраўках сетак ТЭС сталі адпускаюць толькі па талонах. А сёння ўжо спынілі, бо паліва няма. 

У анексаваным Крыме — востры дэфіцыт паліва. 

Крызіс выкліканы паветранай блакадай украінцамі трасы Р-280 «Наваросія» (Растоў-на-Доне — Сімферопаль), якая стала асноўным маршрутам паставак пасля абмежавання руху праз Крымскі мост і Керчанскі праліў.

Украінскія вайскоўцы ў межах праграмы масава атакуюць транспарт забеспячэння з дапамогай дронаў. Аналітыкі пацвярджаюць сотні выпадкаў знішчэння грузавікоў у тыле, што паралізавала расійскую лагістыку і пакінула паўвыспу без паліва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула