Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый
«Пасол Расіі ў Арменіі Сяргей Копыркін выкліканы ў Маскву на кансультацыі ў сувязі з крокамі кіраўніцтва Арменіі па збліжэнні з Еўрасаюзам, якія наносяць шкоду ўзаемадзеянню ў рамках ЕАЭС, паведамляе расійскі МЗС.
Учора Расія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан на саміце ў Астане запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум і вырашыць пытанне, ці застаецца краіна ў складзе Еўразійскага эканамічнага саюза, або працягвае імкнуцца да ўступлення ў Еўрапейскі саюз.
Таксама Пуцін намякнуў на праблемы ў Арменіі.
«Я Ніколу Ваваевічу казаў: «Усё, што добра для армян, прымальна і добра для Расіі. Рабіце так, як вы лічыце патрэбным зыходзячы з інтарэсаў армянскага народа. Вы зараз пры ўладзе, на вас ляжыць адказнасць за прыняцце рашэнняў. Як вы скажаце — так і будзе», — сказаў Пуцін.
7 чэрвеня ў Арменіі пройдуць парламенцкія выбары. На гэтым фоне адносіны паміж Масквой і Ерэванам рэзка пагоршыліся. Расія абвінавачвае дзейнага прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна ў празаходнім курсе. Масква таксама патрабуе дапусціць да выбараў кіраўніка расійскай прамыслова-будаўнічай групы Ташыр, бізнэсмена Самвела Карапецяна. У адказ на спробы Ерэвана зблізіцца з Еўрапейскім саюзам Расія пачала ўводзіць абмежаванні на імпарт прадукцыі з Арменіі.