12‑гадовага мінчука злавілі на распаўсюдзе наркотыкаў. Яму нічога не будзе
Хлопец хацеў зарабіць $1000 і купіць электрасамакат.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com
Адна з дзяржаўных газет расказала, якім чынам падлеткі вярбуюцца ў закладчыкі наркотыкаў. Сярод іх бываюць і такія, якіх праз малы ўзрост яшчэ нельга крымінальна караць:
«У Мінску 12‑гадовы падлетак быў уцягнуты ў незаконны бізнэс. Яму паабяцалі $1 тыс. за кур'ерскую працу, на гэтыя грошы непаўналетні марыў купіць электрасамакат. Збіраў закладкі і фасаваў іх на больш дробныя, а затым раскладваў па ўказаных пунктах. Трохі больш чым праз тыдзень быў затрыманы. У выніку адказваць прыйдзецца бацькам па ўсёй строгасці закона».
Бацькі за гэта прайшлі праз наступныя санкцыі:
«Адміністрацыйны працэс за невыкананне імі абавязкаў па выхаванні дзяцей. У выніку ім прыйшлося заплаціць немалы штраф. Сям'я пастаўлена на прафілактычны ўлік, з дзецьмі праводзілася індывідуальная прафілактычная праца супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх».
Чытайце таксама:
У Гомелі закладчык прадаў смяротную дозу метадону і атрымаў 14 гадоў
Мінчук купіў наркотыкі, але забраць іх не паспеў. Але яму ўсё роўна пагражае тэрмін