БЕЛ Ł РУС

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь

29.05.2026 / 10:35

Nashaniva.com

На Яну Галімскую завялі справу за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Яна Галімская, фота з яе інстаграма. Фон па баках дамаляваны нейрасеткай

Яне Галімскай 21 год. Яна родам з Пінска. У 2021 годзе дзяўчына скончыла школу. Праз год паехала ў Польшчу, дзе спачатку паступіла ў Кракаў на падрыхтоўчы «нулявы» год, а пасля — ва ўніверсітэт. Ці паспела Галімская скончыць навучанне, дакладна не вядома.

Невядома таксама, ці яна вярнулася ў Беларусь, ці ездзіла туды адведаць бацькоў. Але яе арыштавалі ў другой палове мінулага года і змясцілі ў СІЗА.

Яну асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Дакладныя абставіны яе справы невядомыя.

Дзяўчыне прысудзілі хатнюю хімію.

Апошнім часам Галімская спрабуе зарабляць як рэпетытарка: са студзеня 2026 года яна выкладае польскую і беларускую мовы.

Чытайце таксама:

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах

Галоўную медсястру Цэнтральнай раённай паліклінікі Баранавічаў асудзілі за палітыку і выкінулі з працы

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме

Каментары да артыкула