ВМС ЗША зноў пачалі суправаджаць гандлёвыя судны ў Армузскім праліве
Вайскова-марскія сілы ЗША зноў пачалі суправаджаць цывільныя судны пры праходзе праз Армузскі праліў. Пра гэта паведамляе выданне The Wall Street Journal са спасылкай на прадстаўнікоў флоту.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Nurphoto via Getty Images
Першым амерыканскія караблі суправаджалі грэчаскі танкер, які перавозіў каля двух мільёнаў бараляў сырой нафты. Судна доўгі час знаходзілася ў Персідскім заліве і цяпер накіроўваецца ў Індыю.
Фактычна гаворка ідзе пра аднаўленне аперацыі «Праект Свабода», якую ЗША запускалі 4 мая для гарантавання бяспечнага праходу суднаў праз праліў. Тады яе хутка спынілі — праз незадаволенасць з боку Саудаўскай Аравіі.
Цяпер жа амерыканскі флот плануе ў найбліжэйшыя дні суправадзіць каля дзесяці суднаў, у тым ліку нафтавых танкераў і кантэйнерных караблёў.
Чытайце таксама:
Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША
Рубіа: Здзелка з Іранам можа быць дасягнута сёння
ЗША і Іран дамовіліся аб адкрыцці Армузскага праліва
Трамп анансаваў гістарычную здзелку з Іранам, пасля запосціў правакацыйны нейрасеткавы малюнак