БЕЛ Ł РУС

У 2025 годзе польскае грамадзянства атрымалі 6,5 тысячы беларусаў

13.05.2026 / 14:20

Nashaniva.com

У 2025 годзе польскае грамадзянства атрымалі 19 тысяч замежнікаў, у тым ліку 6,5 тыс. грамадзян Беларусі. Такую статыстыку агучылі ў Сейме прадстаўнікі МУС, піша Most.

Гэтыя даныя ўключаюць як тых, хто быў прызнаны польскім грамадзянінам (такое рашэнне прымае ваявода), так і тых, хто атрымаў грамадзянства паводле рашэння прэзідэнта.

Беларусы — другая па колькасці група замежнікаў, якія атрымліваюць грамадзянства Польшчы.

На першым месцы — украінцы. Летась польскі пашпарт атрымалі 10 тыс. грамадзян гэтай краіны. За беларусамі з вялікім адрывам ідуць расіяне (759 чалавек).

Часцей за ўсё з хадайніцтвам аб прызнанні польскімі грамадзянамі звяртаюцца замежнікі польскага паходжання, якія раней мелі карту паляка.

З 19 тыс. чалавек, якія сталі польскімі грамадзянамі ў 2025 годзе, 5 тыс. склалі непаўналетнія, уключаныя ў заявы бацькоў.

Цяпер у Польшчы ідзе кампанія па ўзмацненні ўмоў прызнання грамадзянамі Польшчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула