БЕЛ Ł РУС

У Пакістане ўзарвалі бомбу на базары, дзевяць загінулых

12.05.2026 / 17:03

Nashaniva.com

На паўночным захадзе Пакістана адбыўся выбух бомбы, замацаванай на рыкшы. У выніку загінулі як мінімум дзевяць чалавек, яшчэ больш за два дзясяткі атрымалі раненні, паведамляе Euronews.

Фота: AP Photo / Farhat Ullah

Інцыдэнт адбыўся на рынку ў раёне Лакі Марват правінцыі Хайбер-Пахтунхва, недалёка ад мяжы з Афганістанам. Па інфармацыі паліцыі, сярод загінулых — двое супрацоўнікаў дарожнай паліцыі і адна жанчына. Мяркуецца, што мэтай атакі былі менавіта сілавікі.

Падчас выбуху таксама былі пашкоджаныя крамы і іншыя аб’екты побач. Большасць пацярпелых — выпадковыя мінакі.

Ніводная групоўка пакуль не ўзяла на сябе адказнасць за напад. Аднак падазрэнні часта падаюць на пакістанскі «Талібан» — групоўку «Тэхрык-е Талібан Пакістан», якая апошнія гады актывізавала атакі супраць сілавікоў.

Пры гэтым прадстаўнікі пакістанскіх талібаў ужо заявілі, што не маюць дачынення да выбуху.

Прэм’ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф асудзіў напад і выказаў спачуванні сем’ям загінулых. Ён даручыў хутка правесці расследаванне і знайсці вінаватых.

Сітуацыя з бяспекай у рэгіёне застаецца напружанай пасля таго, як у 2021 годзе ўладу ў Афганістане зноў захапілі талібы. Паміж Пакістанам і Афганістанам працягваюцца ўзаемныя абвінавачанні ў падтрымцы баевікоў, а на мяжы перыядычна адбываюцца сутыкненні.

Чытайце таксама:

Афганістан і Пакістан селі за стол перамоў пры пасярэдніцтве Кітая

Пакістан зноў нанёс удар па Кабуле

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Афганістан пачаў ваенную аперацыю супраць Пакістана

У Пакістане здзейснілі тэракт у мячэці, загінулі больш за 30 чалавек

Трамп заявіў, што можа вельмі хутка прымірыць Афганістан з Пакістанам

Каментары да артыкула