БЕЛ Ł РУС

Васьмікласнік у Лідзе вырашыў падпрацаваць наркакур'ерам

12.05.2026 / 12:56

Nashaniva.com

Супрацоўнікі наркакантролю Гродзенскай вобласці знайшлі ў інтэрнэце прапанову аб продажы забароненых рэчываў у Лідскім раёне.

Распаўсюдніка затрымалі — аптовым кур’ерам аказаўся 14‑гадовы жыхар Ліды. Хлопец вучыцца ў 8‑м класе, паведамляе тэлеграм-канал МУС.

Школьнік знайшоў прапанову «хуткага і лёгкага заробку» менш за месяц таму ў інтэрнэце і захацеў палепшыць сваё фінансавае становішча. Падчас затрымання пры ім і ў тайніках выявілі і канфіскавалі больш за 400 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС.

Паколькі падлетку ўжо споўнілася 14 гадоў, яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Супрацоўнікі міліцыі нагадалі, што з’яўленне ў падлетка дарагіх пакупак, новых гаджэтаў, вялікіх сум грошай і падвышаная скрытнасць у паводзінах — сур’ёзная падстава для шчырай размовы.

.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула