БЕЛ Ł РУС

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

9.05.2026 / 19:12

Nashaniva.com

Паводле дзяржслужбы Украіны па надзвычайных сітуацыях, маштабны пажар, які ўзнік на Жытоміршчыне на тэрыторыі Палескага прыроднага запаведніка ля мяжы з Беларуссю, лакалізаваны. Уначы ўкраінскія ратавальнікі працягвалі работы па ліквідацыі пажару, заўважыла выданне «Флагшток».

Фота: ДСНС Кіеўшчыны

Што тычыцца вялікага пажару ў Чарнобыльскай зоне, дым ад якога паступаў у бок Гомельшчыны, то падрабязнай афіцыйнай інфармацыі ад ратавальнікаў пакуль няма, але, паводле анлайн-сэрвісаў, напярэдадні ў тым раёне прайшоў дождж, і гэта дапамагло стабілізаваць сітуацыю.

Сёння, згодна з данымі NASA, буйных пажараў на памежжы няма. Якасць паветра ў гарадах Гомельшчыны па стане на раніцу 9 траўня была здавальняючай.

Чытайце таксама:

У Чарнобылі бушуе вялікі лясны пажар. Вецер дзьме ў бок Беларусі, сёння варта перасцерагчыся

З Украіны ў Беларусь насоўваецца вялікі лясны пажар

З прыходам цяпла пачасціліся прыродныя пажары

Учора лясны пажар пад Гроднам тушылі больш за 60 чалавек. І патушылі, але толькі на час

Каментары да артыкула