БЕЛ Ł РУС

Сёння ўсе цягнікі ў Беларусі святочна гудзелі

9.05.2026 / 15:15

Nashaniva.com

Сёння ўсе пасажырскія і грузавыя цягнікі, а таксама манеўровыя лакаматывы ў Беларусі далі пераможны гудок у гонар 9 Мая, паведаміла прэс-служба Белчыгункі.

Дыктары праз гучнагаварыльную сувязь заклікалі пасажыраў на хвіліну спыніцца і ўшанаваць памяць усіх, хто абараніў краіну, выратаваў чалавецтва і падарыў нам мірную будучыню.

А 12:00 жалобныя ўдары метранома і мелодыя рэквіема прагучалі на чыгуначных вакзалах краіны, а на экранах манітораў транслявалася тэматычнае відэа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула