БЕЛ Ł РУС

Побач з Пуціным на парадзе ўпершыню пасадзілі ўдзельніка ўварвання ва Украіну

9.05.2026 / 10:34

Nashaniva.com

Леанід Рыжоў камандаваў мотастралковай брыгадай, што ўдзельнічала ў баях на тэрыторыі Луганскай вобласці.

На Парадзе Перамогі ў Маскве на суседняе крэсла з Уладзімірам Пуціным справа пасадзілі ўдзельніка ўварвання ва Украіну Леаніда Рыжова, які ў 2022 годзе камандаваў мотастралковай брыгадай, што ўдзельнічала ў баях на тэрыторыі Луганскай вобласці, піша «Агенцтва».

Рыжоў на трыбуне заняў месца па левую руку ад Пуціна. Справа ад прэзідэнта сядзіць ветэран вайны Свет Туруноў, які ваяваў у артылерыі на Ленінградскім і 4‑м Украінскім франтах, а з 1976 па 1990 год быў памочнікам міністра абароны СССР.

Рыжоў у першыя месяцы ўварвання ва Украіну камандаваў 7‑й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгадай, якая ўдзельнічала ў фарсіраванні ракі Северскі Данец. У ліпені 2022 года яму было прысвоена званне Героя Расіі.

Раней на суседнія месцы ў адным шэрагу з Пуціным саджалі ветэранаў Другой сусветнай.

Злева на фота, праз ветэрана Другой сусветнай, Коля і Аляксандр Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула