Чыноўнікі пачалі спаборнічаць памерам «яблыневых» бутаньерак. Качанава сярод лідараў ФОТАФАКТ
Выданне «Флагшток» заўважыла, што не ўсе бутаньеркі ў выглядзе яблыневага цвету, якімі ў Беларусі замяняюць расійскія георгіеўскія стужкі, аднолькавыя. У адных чыноўнікаў яны чамусьці больш раскошныя, чым у іншых.
Своеасаблівы рэкорд паставілі старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко і старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Іх «кветкі» ўпрыгожаныя ажно шасцю чырвона-зялёнымі стужкамі.
Для параўнання: у міністра абароны Віктара Хрэніна, які стаіць побач, стандартная бутаньерка з дзвюма стужкамі.
Чытайце таксама:
У Берліне на 8 і 9 мая забароняць чырвона-зялёны сцяг і партрэты Лукашэнкі
Дыпламаты ЕС ушанавалі ў Мінску памяць загінулых у Другой сусветнай вайне