БЕЛ Ł РУС

У Шчучыне цяпер будуць рабіць мацарэлу

8.05.2026 / 19:15

Nashaniva.com

У Шчучыне на мясцовым філіяле прадпрыемства «Малочны свет» адкрылі новы цэх па вытворчасці сыру мацарэла, паведамляе БелТА.

Фота: БелТА

Новы праект рэалізоўвалі з 2024 па 2026 год. Для вытворчасці закупілі сучаснае італьянскае абсталяванне, якое размясцілі на рэканструяваных плошчах старога салільнага аддзялення. Дзякуючы гэтаму прадпрыемства змагло павялічыць перапрацоўку малака на дадатковыя 100 тон у суткі, пашырыць асартымент прадукцыі і стварыць 18 новых працоўных месцаў.

Цяпер на заводзе будуць выпускаць мацарэлу ў шарыках і спецыяльны сыр для піцы ў блоках. Плануецца, што каля 70% вытворчасці складзе «мацарэла-піца», а астатнія 30% — класічная мацарэла.

Фота: БелТА

Шчучынскі філіял «Малочнага свету» сёння можа перапрацоўваць да 520 тон малака за суткі. Прадпрыемства выпускае сыры, масла, цэльнамалочную прадукцыю і сухія малочныя прадукты. Тут працуюць каля 570 чалавек.

Далей на прадпрыемстве плануюць праект будаўніцтва новага цэха па перапрацоўцы сыроваткі і мадэрнізацыі ачышчальных збудаванняў.

Чытайце таксама:

У Мінску з'явілася піца з пельменямі

У спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключылі ўсю італьянскую нацыянальную кухню. Гэта першы такі выпадак у гісторыі

Блогерка параіла, як набываць мацарэлу танней. Лайфхак ацанілі не ўсе

Італьянец пераехаў у беларускую вёску і пачаў пячы сапраўдную піцу на дровах

Каментары да артыкула