БЕЛ Ł РУС

У Варшаве прачытаюць лекцыю пра наваградскую шляхту ў XVIII стагоддзі

8.05.2026 / 17:25

Nashaniva.com

У нядзелю, 10 траўня, суполка «Наваградства» запрашае на адкрытую лекцыю доктара гістарычных навук Андрэя Мацука «Наваградская шляхта падчас бескаралеўя 1733—1735 гадоў».

Бескаралеўе 1733—1735 гадоў скончылася перамогай Аўгуста ІІІ над папулярным Станіславам Ляшчынскім, дзякуючы саксонскім і расійскім войскам. 

Першыя крокі для перамогі Аўгуста ІІІ былі закладзеныя 14 верасня 1733 года, калі нязгодная з выбарамі каралем Станіслава Ляшчынскага шляхта пратэставала на варшаўскім прадмесці Прага. 

Наваградская шляхта складала каля 40 працэнтаў апазіцыі Ляшчынскаму і 5 кастрычніка 1733 года стала асновай выбарцаў, якія галасавалі за абранне каралём саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста пад імем Аўгуста ІІІ. 

Заслугі наваградскай шляхты былі адзначаныя і ў акце Генеральнай канфедэрацыі прыхільнікаў Аўгуста ІІІ, куды быў уключаны акт наваградскай канфедэрацыі. 

І гэта зразумела, бо гэта адзіны выпадак у гісторыі Рэчы Паспалітай калі пазіцыя шляхты аднаго ваяводства мела выключнае значэнне для каралеўскіх выбараў. 

Уваход вольны. Будзе таксама анлайн-трансляцыя ў зуме — на яе трэба зарэгістравацца па спасылцы.

Лекцыя адбудзецца 10 траўня ў 14.30 па мясцовым часе: месца правядзення: Rodzinna Europa, pl. Konstytucji, 6, Варшава.

Чытайце таксама:

Гісторык Андрэй Мацук атрымаў прэстыжную навуковую прэмію ў Польшчы

Выйшла кніга пра тое, як нашы продкі ў часы Рэчы Паспалітай вялі палітыку на рэгіянальным узроўні

Калоны ў гонар Канстытуцыі 3 мая ў Беларусі — міф, які ходзіць здаўна

«Гісторыя поўная нечаканасцяў, і не ўсе яны непрыемныя». Пісьменніца Крысціна Сабаляўскайце паразважала пра ВКЛ, Беларусь і Расію

Каментары да артыкула