У Крамлі адмаўляюць, што ва ўсіх замежных СМІ адклікалі акрэдытацыі на Парад Перамогі
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Der Spiegel, якое паведаміла пра гэта, «падае няправільную, ілжывую інфармацыю», піша «Медуза».
Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Ён пацвердзіў, што на парад сапраўды акрэдытавана абмежаваная колькасць журналістаў, але падкрэсліў, што сярод іх ёсць і прадстаўнікі «міжнародных СМІ, якія пастаянна асвятляюць працу прэзідэнта РФ».
«Не было ніводнага выпадку, калі хтосьці быў пазбаўлены акрэдытацыі», — сцвярджае Пяскоў.