БЕЛ Ł РУС

Спыніў дзейнасць беларускі часопіс пра кіно «На экранах»

8.05.2026 / 12:00

Nashaniva.com

Рашэнне пра закрыццё часопіса прынялі ў Доме друку. Апошні нумар «На экранах» выйшаў яшчэ ў снежні 2025 года, але рэдакцыя пакуль працягвае апрацоўваць зробленае за гады існавання, каб перадаць усё ў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.

Калектыў засмучаны такім развіццём падзей, але зрабіць нічога не можа. Апошнія гады тыраж «На экранах» складаў мізерныя 500 асобнікаў. У часопісе было ўсяго 16 старонак.

Генадзь Давыдзька з адным з нумароў «На экранах» з сабой на вокладцы

Да свайго закрыцця часопіс па праве лічыўся ветэранам беларускай прэсы — яго заснавалі ў 1957 годзе. Сярод іншага, калектыў выдання стаяў ля вытокаў стварэння кінафестывалю «Лiстапад». Таксама часопіс быў галоўным інфапартнёрам нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

Кінакаляндар-2019 з кадрамі фільма «Янка Купала»

Пасаду галоўнай рэдактаркі «На экранах» займала выкладчыца факультэта журналістыкі БДУ Людміла Перагудава. Агулам жа на старонках часопіса ў розны час друкаваліся вядомыя кіназнаўцы і крытыкі, кандыдаты і дактары навук — Таццяна Арлова, Нэлі Крывашэева, Людміла Саянкова і іншыя.

Адна з вокладак часопіса з былым міністрам культуры Русланам Чарнецкім на вокладцы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула