Свята-Елісавецінскаму манастыру забаранілі праводзіць на 9 мая выставу зброі. Але затое будуць вучыць рубанню шашкай
Мінскі манастыр кожны год насычана адзначае Дзень Перамогі і часта трапляе ў скандалы — у сваіх урачыстасцях ён не раз быў заўважаны ў актыўнай падтрымцы расійскай агрэсіі. Як аказалася, такой практыцы там вырашылі надаць яшчэ больш афіцыйны характар, піша «Хрысціянская візія».
Фрагмент прынагоднага Хрэснага ходу аднаго з мінулых гадоў. Скрыншот з відэа
З восені мінулага года на базе мужчынскага падвор’я ў вёсцы Лысая Гара будуюць музейны комплекс «Айчына». Instagram гэтага комплексу завялі нядаўна — там расказваюць пра ход будаўніцтва і планы па яго выкарыстанні.
Праграма на 9 мая гэтага года ўжо апублікаваная. У ёй па-ранейшаму ёсць элементы прарасійскага цырыманіялу: акцыя «Бессмяротны полк», мілітарызаваныя прадстаўленні — навучанне рубанню шашкай, міннае поле, кіданне гранат, казацкія забавы і г. д.
Але, як прызналася адна з арганізатарак мерапрыемства, манахіня Марфа, у гэтым годзе «салдатам выезд на свята дазволілі толькі без зброі — з узорамі радыёстанцый і адзення».
Чытайце таксама:
У Свята-Елісавецінскім манастыры зноў правялі Z-хрэсны ход з расійскімі сцягамі
Андрэй Лемяшонак назваў Свята-Елісавецінскі манастыр «баявой адзінкай»
Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы
Манашак са Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі ў яшчэ адной краіне «амаральнай Еўропы»
Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі