БЕЛ Ł РУС

Па цэнтры Гродна гуляла сям'я крахалёў ВІДЭА

6.05.2026 / 23:20

Nashaniva.com

Днём 5 мая ў Гродне знялі мілае відэа. У кадр трапіла качка-крахаль, від з Чырвонай кнігі Беларусі, якая блукала па горадзе разам са сваімі птушанятамі.

Скрыншот з відэа

Па словах відавочцаў, маршрут птушынай сям'і пачаўся каля дома на вуліцы Урыцкага. Адтуль вывадак рушыў праз цэнтр горада. Для маленькіх птушанят гэта была першая вялікая дарога: асфальт, машыны, мінакі і вада недзе наперадзе.

У выніку сямейства паспяхова дабралася да ракі Гараднічанкі, замілоўваючы мінакоў сваім выглядам.

Чытайце таксама:

Арнітолагі паставілі камеру на гняздо чорнага бусла. З яе ўжо прыйшлі добрыя весткі ФОТАФАКТ

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»

У Калінкавічы неспадзявана прыляцеў чорны бусел ВІДЭА

Арнітолагі развянчалі стары як свет міф пра зязюль

Каментары да артыкула