БЕЛ Ł РУС

Учора ў Бабруйскім раёне назіраўся буйны пылавы віхор ВІДЭА

6.05.2026 / 12:10

Nashaniva.com

Пылавы віхор нагадваў сапраўднае тарнада, аднак, нягледзячы на таксама грозны выгляд, гэтая з’ява мае зусім іншую прыроду, піша «Метэавайб», які і апублікаваў кадры з Бабруйскага раёна. 

Утварэнне пылавога віхру звязана з тэмпературным кантрастам. Сонца моцна прагравае сухую глебу, і цёплае паветра хутка падымаецца ўверх. Сустракаючы больш прахалодныя слаі і бакавы вецер, паток пачынае круціцца. Чым мацней нагрэта зямля, тым вышэй і магутней закручваецца слуп пылу.

Такія віхры нараджаюцца каля самай зямлі толькі ў яснае надвор'е і нічога агульнага з тарнада не маюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула